Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 чэрвеня 2018, 09:23

Новым трэнерам мадрыдскага "Рэала" стане Хулен Лапетэгі

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяперашні настаўнік футбольнай зборнай Іспаніі Хулен Лапетэгі зменіць Зінедзіна Зідана на пасадзе галоўнага трэнера мадрыдскага "Рэала". Такую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба "каралеўскага" клуба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля завяршэння чэмпіянату свету ў Расіі 51-гадовы Лапетэгі падпіша з "Рэалам" трохгадовы кантракт.

Французскі экс-настаўнік Зінедзін Зідан, якому 23 чэрвеня споўніцца 46 гадоў, нечакана для ўсіх падаў у адстаўку пасля трэцяга запар трыумфу "Рэала" ў Лізе чэмпіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі