Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 кастрычніка 2018, 19:55

Новым прэзідэнтам ФІДЭ стаў Аркадзь Дварковіч

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі шахмат на Генеральнай асамблеі гэтай арганізацыі ў Батумі выбраны сёння расіянін Аркадзь Дварковіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках галасавання былы віцэ-прэм'ер урада Расіі набраў 103 галасы. Аркадзь Дварковіч змяніў на пасадзе старшыню ФІДЕ Кірсана Ілюмжынава.

Як паведамілі ў Мінспорту Беларусі, кіраўнік спартыўнага ведамства Сяргей Кавальчук таксама прыбыў у Батумі, каб падтрымаць заяўку на правядзенне 45-й сусветнай шахматнай Алімпіяды 2022 года ў Мінску. Галасаванне адбудзецца 5 кастрычніка ў час пасяджэння Генеральнай асамблеі Міжнароднай федэрацыі шахмат.

Беларусь падала заяўку на правядзенне самага буйнога міжнароднага шахматнага турніру ў час пасяджэння Прэзідэнцкага савета FIDE, якое ў красавіку бягучага года прайшло ў Мінскай гарадской ратушы. Акрамя Беларусі на арганізацыю турніру прэтэндуюць Карэя і Туніс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі