Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2018, 16:04

Новы сезон Кубка свету па біятлоне адкрыецца ў снежні ў Паклюцы

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) зацвердзіў каляндар новага сезона Кубка свету. Першы кубкавы этап пройдзе ў славенскай Паклюцы ў пачатку снежня 2018 года, а заключны - у сакавіку 2019-га ў нарвежскім Холменколене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вось як выглядае поўны каляндар кубкавых этапаў:

1-ы. Паклюка (Славенія)

2 снежня - сінгл-мікст і змешаная эстафета.

5 снежня - індывідуальная гонка (мужчыны).

6 снежня - індывідуальная гонка (жанчыны).

7 снежня - спрынт (мужчыны).

8 снежня - спрынт (жанчыны).

9 снежня - гонка праследавання (мужчыны) і гонка праследавання (жанчыны).

2-і. Хохфільцэн (Аўстрыя)

13 снежня - спрынт (жанчыны).

14 снежня - спрынт (мужчыны).

15 снежня - гонка праследавання (жанчыны) і гонка праследавання (мужчыны).

16 снежня - эстафета (жанчыны) і эстафета (мужчыны).

3-і. Нове-Места (Чэхія).

20 снежня - спрынт (мужчыны).

21 снежня - спрынт (жанчыны).

22 снежня - гонка праследавання (мужчыны) і гонка праследавання (жанчыны).

23 снежня - мас-старт (мужчыны) і мас-старт (жанчыны).

4-ы. Оберхоф (Германія).

10 студзеня - спрынт (жанчыны).

11 студзеня - спрынт (мужчыны).

12 студзеня - гонка праследавання (жанчыны) і гонка праследавання (мужчыны).

13 студзеня - эстафета (жанчыны) і эстафета (мужчыны).

5-ы. Рупольдынг (Германія).

16 студзеня - спрынт (мужчыны).

17 студзеня - спрынт (жанчыны).

18 студзеня - эстафета (мужчыны).

19 студзеня - эстафета (жанчыны).

20 студзеня - мас-старт (мужчыны) і мас-старт (жанчыны).

6-ы. Антхольц (Італія).

24 студзеня - спрынт (жанчыны).

25 студзеня - спрынт (мужчыны).

26 студзеня - гонка праследавання (жанчыны) і гонка праследавання (мужчыны).

27 студзеня - мас-старт (жанчыны) і мас-старт (мужчыны).

7-ы. Кэнмар (Канада).

7 лютага - індывідуальная гонка (мужчыны) і індывідуальная гонка (жанчыны).

9 лютага - эстафета (мужчыны) і эстафета (жанчыны).

10 лютага - мас-старт (мужчыны) і мас-старт (жанчыны).

8-ы. Солт-Лейк-Сіці (ЗША).

14 лютага - спрынт (жанчыны).

15 лютага - спрынт (мужчыны).

16 лютага - мас-старт (жанчыны) і мас-старт (мужчыны).

17 лютага - сінгл-мікст і змешаная эстафета.

9-ы. Холменколен (Нарвегія).

21 сакавіка - спрынт (жанчыны).

22 сакавіка - спрынт (мужчыны).

23 сакавіка - гонка праследавання (жанчыны) і гонка праследавання (мужчыны).

24 сакавіка - мас-старт (жанчыны) і мас-старт (мужчыны).

Перад заключным кубкавым этапам лепшыя біятланісты планеты збяруцца ў шведскім Эстэрсундзе на чэмпіянаце свету, які пройдзе з 7 па 17 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі