Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2018, 18:41

Нямецкія і аўстрыйскія саначнікі ўзышлі на алімпійскі п'едэстал у спаборніцтвах двоек

14 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Германіі і Аўстрыі заваявалі ўзнагароды Алімпіяды-2018 у мужчынскіх спаборніцтвах на двухмесных санях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі нямецкія спартсмены Тобіяс Вендль і Тобіяс Арльт з рэзультатам па выніках дзвюх спроб 1 мін. 31,697 сек. Для гэтага дуэта цяперашні залаты поспех стаў ужо трэцім на зімовых Гульнях розных гадоў.

Другое месца з адставаннем ад чэмпіёнаў на 0,088 сек. занялі аўстрыйскія саначнікі Петэр Пенц і Георг Фішлер. Бронзу выйграў яшчэ адзін дуэт з Германіі Тоні Эгерт і Саша Бенекен (0,290 сек).

Турнір саначнікаў на Алімпіядзе ў Пхёнчхане фінішуе 15 лютага, калі будуць разыграны медалі ў камандных спаборніцтвах у мужчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі