Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 18:30

Нарвежцы перамаглі ў алімпійскіх камандных спаборніцтвах на вялікім трампліне

19 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Апошні камплект алімпійскіх узнагарод на Гульнях у Пхёнчхане разыгралі скакуны з трампліна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перамогу ў мужчынскім камандным турніры на вялікім трампліне адсвяткавала зборная Нарвегіі з рэзультатам па выніках дзвюх спроб 1098,5 ачка. На другім месцы прадстаўнікі Германіі (1075,7), на трэцім - Польшчы (1072,4).

У час камандных спаборніцтваў свае заключныя скачкі на Алімпійскіх гульнях правялі такія знакамітыя атлеты, як фін Яне Аханен і японец Нарыякі Касай. На жаль, намаганняў ветэранаў не хапіла, каб іх дружыны апынуліся ў ліку прызёраў. Японская зборная знаходзіцца на 6-м месцы (940,5), а фінская замкнула падагульняючы пратакол, стаўшы 8-й (790,4).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі