Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2018, 13:08

Нарвежка Рагніль Хага выйграла лыжную гонку на 10 км свабодным стылем на АГ

15 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніца Нарвегіі Рагніль Хага перамагла ў лыжнай гонцы на 10 км свабодным стылем на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэзультат чэмпіёнкі - 25 мін. 00,5 сек. Перамога ў гонцы стала вышэйшым дасягненнем у кар'еры 27-гадовай спартсменкі, якая не ўзнімалася да гэтага на подыум Алімпіяд і чэмпіянатаў свету.

Другой да фінішу прыйшла шведка Шарлота Кала (+20,3 сек.), якая раней на Гульнях у Пхёнчхане першынствавала ў скіятлоне.

Адразу дзве лыжніцы сталі бронзавымі прызёрамі, паказаўшы аднолькавы час на дыстанцыі. Тытулаваная нарвежка Марыт Б'ёрген і фінская спартсменка Крыста Пярмякоскі адсталі ад пераможцы на 31,9 сек. 37-гадовая Б'ёрген умацавала сваё лідарства сярод лыжніц па колькасці заваяваных алімпійскіх узнагарод. Цяпер у яе скарбоцы ўсяго 12 медалёў - 6 залатых, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя, якія былі заваяваны на Гульнях у Солт-Лейк-Сіці (2002), Турыне-2006, Ванкуверы-2010, Сочы-2014 і Пхёнчхане-2018.

Тры беларускія ўдзельніцы гонкі на 10 км свабодным стылем былі далёка за мяжой прызёраў. Лепшы рэзультат сярод іх у Юліі Ціханавай - 40-е месца (+3 мін. 06,5 сек.). Паліна Сераносава апынулася на 48-й пазіцыі (+3 мін. 22,3 сек.), Валянціна Камінская - на 70-й (+5 мін. 01,1 сек.). Усяго фінішавалі 90 спартсменак.

У лыжных гонках на Алімпіядзе-2018 будуць разыграны яшчэ сем камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі