Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2018, 09:04

Нападаючы Сяргей Касціцын вярнуўся ў ХК "Дынама-Мінск"

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы Сяргей Касціцын вярнуўся ў ХК "Дынама-Мінск", падпісаўшы кантракт на два гады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Мінулы сезон форвард, які мае вопыт выступлення ў НХЛ, правёў у ніжагародскім "Тарпеда".

У Нацыянальнай хакейнай лізе Сяргей Касціцын выступаў за "Манрэаль" і "Нэшвіл". У Кантынентальнай хакейнай лізе за сваю кар'еру ён абараняў колеры омскага "Авангарда", казанскага "Ак Барса", ніжагародскага "Тарпеда" і мінскага "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі