Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 лютага 2018, 17:54

Нападаючы Кітараў не згуляе ў складзе зборнай Беларусі па хакеі з канадцамі ў Рызе

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы Аляксандр Кітараў не згуляе ў складзе зборнай Беларусі па хакеі з канадцамі ў таварыскім матчы, які пройдзе 6 лютага ў Рызе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння нацыянальная зборная Беларусі па хакеі правяла ў "Мінск-Арэне" трэніроўку перад выездам у сталіцу Латвіі. Трэнерскі штаб прыняў рашэнне прадаставіць магчымасць адпачыць Андрэю Сцяпанаву, Яўгену Кавыршыну і Шарлю Лінгле, а таксама Дзмітрыю Знахарэнку, Аляксандру Кітараву і Арцёму Волкаву. Зборную напярэдадні паядынку з Канадай папоўнілі мінскія дынамаўцы Дзмітрый Амбражэйчык і Даніла Карабань.

На думку беларускіх ігракоў, гэта гульня павінна атрымацца цікавай і рэзультатыўнай. Зборная Канады вядзе падрыхтоўку да хакейнага турніру на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, у складзе паўночнаамерыканцаў ёсць некалькі ігракоў, якія выступаюць за мінскае "Дынама" або раней абаранялі колеры беларускай каманды: Марк-Андрэ Граньяні, Куінтан Хаўдэн, Бен Скрывенс, Роб Клінкхамер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі