Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2018, 17:43

НАК прэзентаваў новы алімпійскі брэнд беларускай каманды

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт сёння прэзентаваў журналістам новы алімпійскі брэнд каманды Беларусі Team BY, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аналагічны праект выкарыстоўваецца і рэалізоўваецца ў многіх краінах: ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Літве. Мы будзем рэалізоўваць і развіваць брэнд Team BY на працягу 2019-2020 гадоў. Вынікам стане Алімпіяда-2020 у Токіа, дзе беларускія спартсмены выступяць у новай экіпіроўцы", - расказаў вядучы спецыяліст па маркетынгу НАК Беларусі і стваральнік брэнда Віталь Астроўскі.

Ключавым элементам лагатыпа Team BY стаў бусел. Сіне-блакітныя тоны лагатыпа адсылаюць да брэнда "Беларусь сінявокая" і з'яўляюцца важным кампанентам культуры і традыцый беларускага народа. У Team BY ўжо з'явіўся свой маскот.

У час прэзентацыі брэнда было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве НАК Беларусі і кампаніі Rakuten Viber. НАК Беларусі стаў першым з 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, які запусціў сваю афіцыйную групу. Пагадненне аб партнёрстве падпісалі першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч і дырэктар па развіцці бізнесу ў Расіі, СНД і краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Viber Атанас Райкаў.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі