Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2018, 18:11

НАК Беларусі і Польшчы правядуць у 2019 годзе спартыўную акцыю на Аўгустоўскім канале

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальныя алімпійскія камітэты Беларусі і Польшчы правядуць у 2019 годзе сумесную спартыўную акцыю на Аўгустоўскім канале, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Плануецца, што напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў у Мінску і ў год 100-годдзя НАК Польшчы на прыгранічным канале адбудуцца спаборніцтвы па веласіпедным спорце, лёгкай атлетыцы і веславанні на байдарках і каноэ.

Такое рашэнне прынята па выніках рабочага візіту кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Алімпійскі камітэт Польшчы.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску, а таксама да XXXІІ летніх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у сталіцы Японіі Токіа ў 2020 годзе. Польскія калегі гатовы аказаць садзейнічанне ў прапрацоўцы арганізацыі маршруту з Мінска ў Варшаву і з Варшавы ў Токіа для дастаўкі беларускай дэлегацыі на Гульні-2020.

Адначасова ў ходзе візіту беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання прэміяй Fair Play, якая праводзіцца ў Польшчы ўжо 51-ы раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі