Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2018, 17:14

Мірны і Освальд выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру ў Швецыі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд атрымалі другую перамогу на турніры ў шведскім Бастадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім чвэрцьфінале парнага разраду Мірны і Освальд за гадзіну перайгралі бразільскі дуэт Фабрысіа Неіс / Фернанда Рамбалі - 6:3, 6:3.

На старце спаборніцтваў беларуска-аўстрыйскі тандэм адолеў яшчэ адну інтэрнацыянальную пару Федэрыка Дэльбоніс (Аргенціна) / Раберта Баэна (Іспанія) - 6:3, 1:6, 10:8.

Турнір у Бастадзе, агульны прызавы фонд якога складае 501 тыс. еўра, завершыцца 22 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі