Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 снежня 2017, 19:31

Мінскія "Грыфоны" паспяхова стартавалі ў гарадскім этапе "Залатой шайбы"

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія "Грыфоны" паспяхова стартавалі ў гарадскім турніры сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На малой лядовай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" на працягу васьмі дзён спаборнічаюць ігракі 2003 і 2004 гадоў нараджэння. У першым туры ў падгрупе А каманда Цэнтральнага раёна "Грыфоны" была мацнейшай за сапернікаў з "Партызана" - 8:4, "Беркут" (Фрунзенскі раён) абыграў "Алімпію" з Першамайскага раёна - 11:3. У падгрупе Б юныя хакеісты Маскоўскага раёна з каманды "Мядзведзь" адолелі "Метэор" (Кастрычніцкі раён) - 9:1.

Матчы групавой стадыі мінскага этапу "Залатой шайбы" пройдуць да 8 снежня. Каманды, якія занялі ў сваіх падгрупах 1-е і 2-е месцы, выйдуць у паўфінал (11 снежня). Вырашальны матч гарадскога этапу адбудзецца 12 снежня.

Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе пройдзе ў час Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі - 3-7 студзеня.-0-

Фота Мікалая Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі