Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 кастрычніка 2018, 19:23

Мінскаму стадыёну "Дынама" прысвоена вышэйшая катэгорыя УЕФА

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскаму стадыёну "Дынама" прысвоена чацвёртая катэгорыя Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

Беларуская федэрацыя футбола атрымала паведамленне аб прысваенні "Дынама" максімальнай катэгорыі ў адпаведнасці з рэгламентам УЕФА па інфраструктуры. Гэта дае магчымасць праводзіць матчы Лігі нацый, кваліфікацыі чэмпіянатаў свету і Еўропы з удзелам нацыянальных зборных, а таксама паядынкі групавых стадый і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА.

Стадыён "Дынама" быў афіцыйна адкрыты пасля рэканструкцыі 21 чэрвеня. Абноўленае спартыўнае збудаванне можа ўмяшчаць 22 234 гледачы.

Як удакладнілі ў АБФФ, у Беларусі на гэты час два стадыёны маюць чацвёртую катэгорыю УЕФА: "Дынама" (Мінск) і "Барысаў-Арэна" (Барысаў). У стадыёнаў "Цэнтральны" (Гомель), ДАСК "Брэсцкі" (Брэст) і ЦСК "Нёман" (Гродна) трэцяя катэгорыя УЕФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі