Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2018, 12:56

Мінскае і брэсцкае "Дынама" перамаглі ў матчах кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскае і брэсцкае "Дынама" атрымалі перамогі ў першых матчах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчане, выступаючы ў гасцях у славацкага клуба "Дунайска Стрэда", адкрылі лік на 24-й мінуце пасля ўдару Рамана Бегунова. Праз 15 мінут гаспадары засталіся ў меншасці, але ў хуткім часе здолелі зраўнаваць рэзультат, рэалізаваўшы пенальці. Пасля перапынку Аляксандр Макась зноў вывеў гасцей наперад, а перад самым фінальным свістком Ураш Нікаліч устанавіў канчатковы рэзультат - 3:1 на карысць "Дынама".

Футбалісты брэсцкага "Дынама" ў сябе дома перамаглі грэчаскі "Атрамітас" з рэзультатам 4:3. На 70-й мінуце гульні брастаўчане вялі з лікам 4:0, але затым умудрыліся прапусціць тры мячы. У гэтым матчы паўабаронца "Дынама" Павел Савіцкі аформіў хет-трык.

Салігорскі "Шахцёр" у дамашняй сустрэчы з польскім "Лехам" выйшаў наперад на 53-й мінуце пасля ўдару Эліса Бакая. Аднак утрымаць перамогу гарнякам не ўдалося - на 89-й мінуце госці аднавілі раўнавагу ў ліку - 1:1.

Паядынкі ў адказ за выхад у 3-ці адборачны раунд Лігі Еўропы ўсе беларускія клубы правядуць 2 жніўня.

За дзень да гэтага, 1 жніўня, барысаўскі БАТЭ ў Хельсінкі сустрэнецца з фінскім ХІКам у матчы ў адказ 2-га круга кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У першай гульні, праведзенай 25 ліпеня ў Барысаве, сапернікі разышліся мірам - 0:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі