Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2018, 20:00

Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з "Віцебскам" у матчы чэмпіянату Беларусі

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" не ўтрымалі перамогу над "Віцебскам" у дамашнім матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абедзве каманды знаходзяцца ў лідзіруючай групе і таму рэзультат іх паядынку на полі сталічнага стадыёна "Трактар" быў вельмі важны ў плане далейшай барацьбы за ўзнагароды. Гаспадары адкрылі лік на 33-й хвіліне пасля ўдару лідара атак Антона Сарокі. У другой палавіне гульні госці змаглі адыграцца - на 70-й хвіліне вызначыўся Бруна Фурлан - 1:1. Да фінальнага свістка рэзультат не змяніўся. Такім чынам, мінчане па-ранейшаму апярэджваюць віцябчан на адно ачко.

Сёння адбудуцца яшчэ дзве сустрэчы: "Гомель" - "Смалявічы", "Іслач" (Мінскі раён) - "Дынама" (Брэст).

Рэзультаты матчаў, якія адбыліся раней: "Нёман" (Гродна) - БАТЭ (Барысаў) - 2:3, "Шахцёр" (Салігорск) - "Луч" (Мінск) - 4:0, "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - "Днепр" (Магілёў) - 1:0, "Гарадзея" - "Мінск" - 1:2, "Тарпеда" (Мінск) - "Слуцк" - 0:1.

Становішча ў групе лідараў: БАТЭ - 31 ачко (12 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 25 (12), "Шахцёр" - 24 (12), "Віцебск" - 24 (12).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі