Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 кастрычніка 2018, 15:46

Мінскае "Дынама" згуляе з футбалістамі "Слуцка" ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола адбылася жараб'ёўка чвэрцьфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты мінскага "Дынама" ў сябе дома згуляюць са "Слуцкам". Салігорскі "Шахцёр" на сваім полі сустрэнецца з бабруйскай "Белшынай" (выступае ў 1-й лізе чэмпіянату Беларусі), "Віцебск" прыме футбалістаў гомельскага "Лакаматыва" (таксама з 1-й лігі).

Сапернік футбалістаў "Іслачы" вызначыцца 17 лістапада па выніках апошняга паядынку 1/8 фіналу БАТЭ (Барысаў) - "Гарадзея".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі