Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2018, 14:19

Мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" правядуць матчы футбольнай Лігі Еўропы

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія футбольныя клубы сёння правядуць дамашнія паядынкі першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты мінскага "Дынама" прымуць на абноўленай дынамаўскай арэне гасцей з ірландскага "Дэры Сіці" (пачатак гульні ў 18.00). У першым матчы, які адбыўся тыдзень таму ў Дэры, падапечныя Сяргея Гурэнкі перамаглі з лікам 2:0.

Салігорскі "Шахцёр" паспяхова правёў гасцявы паядынак, абыграўшы валійскі "Конас-Кі", - 3:1. Сённяшняя сустрэча ў Салігорску пачнецца ў 20.00.

Абедзве гульні будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі ў Лізе Еўропы ўладальнік Кубка краіны брэсцкае "Дынама" пачне выступленне з 2-га раўнда кваліфікацыі. 26 ліпеня брастаўчане прымуць грэчаскі "Атрамітас" на сваім полі, а 2 жніўня згуляюць у Афінах.

У галоўным клубным турніры Старога Свету Лізе чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ стартуе з 2-га круга. Сапернікам барысаўчан будзе фінскі ХІК з Хельсінкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі