Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2018, 10:18

Мінскае "Дынама" адолела "Іслач" у матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Дынама" перамаглі "Іслач" з лікам 1:0 у гасцявым матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу ўсёй гульні дынамаўцы мелі невялікую перавагу і рэалізавалі яе на 66-й хвіліне, калі Уладзімір Хвашчынскі забіў гол у вароты Ягора Хаткевіча.

Рэзультаты іншых гульняў: БАТЭ (Барысаў) - "Мінск" - 2:0, "Гомель" - "Днепр" (Магілёў) - 2:0, "Гарадзея" -"Тарпеда" (Мінск) - 0:0, "Нёман" (Гродна) - "Слуцк" - 0:3, "Луч" - "Дынама" (Брэст) - 1:1.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: БАТЭ - 44 ачкі (17 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 37 (16), "Віцебск" - 34 (16), "Шахцёр" - 32 (16), "Слуцк" - 30 (17).

Сёння "Смалявічы" ў Барысаве згуляюць з жодзінскім "Тарпеда-Белазам". Матч салігорскага "Шахцёра" і "Віцебска" перанесены на больш позні тэрмін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі