Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2018, 18:58

Мінск гатовы правесці на высокім узроўні фінал Кубка свету па канькабежным спорце - прадстаўнік Савета ISU

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск гатовы правесці на высокім узроўні фінал Кубка свету па канькабежным спорце. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Савета Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU) Раланд Майлард, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вырашальная стадыя турніру пройдзе з 17 па 18 сакавіка на канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны".

"Мне заўсёды прыемна быць у Мінску. Тут выдатная спартыўная інфраструктура, і гэта датычыцца не толькі канькабежнага спорту", - сказаў Раланд Майлард. Ён высока ацаніў канькабежны стадыён у Мінску і падкрэсліў важнасць прысутнасці беларускіх атлетаў на дамашнім этапе.

Намеснік старшыні Беларускага саюза канькабежцаў Аляксей Хатылёў адзначыў, што заяўка на правядзенне фінальнага этапу Кубка свету па канькабежным спорце падавалася яшчэ ў мінулым годзе. Ён падкрэсліў: "Мы чакаем на спаборніцтвах новых рэкордаў і пастараемся зрабіць усё ад нас залежнае, каб спартсмены атрымалі задавальненне ад спаборніцтваў і паехалі з добрым настроем".

Канькабежны стадыён "Мінск-Арэны" раней прымаў ужо некалькі сур'ёзных турніраў. Тут пастаянна праходзяць этапы юніёрскага Кубка свету, а ў студзені 2016 года адбыўся чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі