Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 красавіка 2019, 14:36

"Мінск" атрымаў перамогу ў першым туры Кубка Садружнасці па хакеі на траве

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Мінска" перамаглі ў першым туры Х Кубка Садружнасці па хакеі на траве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі хакея на траве.

Першы тур прайшоў у Мінску 19-21 красавіка. Дзякуючы перамогам ва ўсіх матчах мінчане да другога тура падыходзяць з максімальнай колькасцю ачкоў - 9. Другое месца займаюць дэбютанты турніру - ХК "Дынама-Будаўнік" з Екацярынбурга. Каманда не змагла абыграць гаспадароў тура, а над украінскім клубам ОКС-ШВСМ (Вінніца) расійскія спартсмены атрымалі перамогу ў серыі булітаў - 5 балаў. На рахунку атлетаў з Украіны - 3 балы. На 4-м месцы спіса знаходзіцца брэсцкі "Будаўнік" (0 балаў).

Традыцыйна Кубак Садружнасці праводзіцца ў два этапы. Другі тур спаборніцтваў адбудзецца 9-11 жніўня ў Брэсце і будзе прысвечаны 1000-годдзю горада над Бугам.

Першым уладальнікам ганаровага трафея стаў брэсцкі "Будаўнік", потым два гады запар пераможцам быў украінскі клуб "Алімпія-Колас". З 2013 па 2017 год першае месца займаў расійскі клуб "Дынама-Электрасталь". У мінулым годзе ўладальнікам Кубка стаў "Мінск".

Х Кубак Садружнасці праводзіцца пры падтрымцы Еўрапейскай федэрацыі хакея на траве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі