4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым галоўным трэнерам маладзёжнай футбольнай зборнай Беларусі (U-21) назначаны Міхаіл Мархель, які зменіць на гэтай пасадзе Людаса Румбуціса. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.
Раней 52-гадовы Міхаіл Мархель працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі розных узростаў.
Беларуская "маладзёжка" мінулага склікання не змагла прабіцца ў фінальную стадыю маладзёжнага Еўра-2019, заняўшы ў сваёй кваліфікацыйнай групе толькі 4-е месца, прапусціўшы наперад равеснікаў з Харватыі, Грэцыі і Чэхіі.
На сённяшнім пасяджэнні выканкама таксама былі падведзены вынікі чэмпіянатаў Беларусі сярод мужчынскіх і жаночых каманд, зацверджаны пераможцы ў індывідуальных і камандных намінацыях па выніках футбольнага сезона 2018 года. Лаўрэаты атрымаюць свае ўзнагароды сёння ў час цырымоніі "Зорны мяч - 2018", прысвечанай вынікам сезона.-0-