Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 ліпеня 2019, 13:59

Міхаіл Грабоўскі назначаны спартыўным дырэктарам ХК "Дынама-Мінск"

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі, які завяршыў кар'еру іграка, будзе сумяшчаць абавязкі асістэнта галоўнага трэнера і спартыўнага дырэктара "Дынама-Мінск". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі перад стартам перадсезонкі паведаміў генеральны дырэктар клуба Дзмітрый Баскаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Дзмітрый Баскаў, назначэнне вопытнага беларускага іграка дапаможа "дынамаўцам" у будучым сезоне дабіцца сур'ёзнага прагрэсу.

Міхаіл Грабоўскі большую частку сваёй кар'еры правёў за акіянам у клубах НХЛ "Манрэаль" і "Нью-Ёрк Айлендэрс", але быў вымушаны завяршыць кар'еру з-за траўмы. Раней Міхаіл Грабоўскі чатыры разы прызнаваўся лепшым хакеістам Беларусі ў 2009, 2011, 2013, 2014 гадах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі