Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 чэрвеня 2018, 17:47

Матчы папярэдняга этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдуць у Гібралтары

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшла жараб'ёўка групавога раўнда розыгрышу футбольнай Лігі чэмпіёнаў-2018/2019, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Гібралтары за пуцёўку ў 1-ы кваліфікацыйны раўнд галоўнага клубнага турніру паспаборнічаюць чатыры каманды. Паўфінальныя матчы адбудуцца 26 чэрвеня: "Санта-Калома" (Андора) - "Дрыта" (Косава), "Ла Фіярыта" (Сан-Марына) - "Лінкальн" (Гібралтар). Пераможцы паўфіналаў 29 чэрвеня разыграюць адзіны пропуск у кваліфікацыю ЛЧ. Астатнія тры каманды пяройдуць у 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы.

Беларусь у Лізе чэмпіёнаў 16-ы раз запар прадставіць барысаўскі БАТЭ, які пачне выступленне з 2-га круга кваліфікацыі. У Лізе Еўропы выступяць тры беларускія каманды - мінскае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" стартуюць з 1-га кваліфікацыйнага раўнда, брэсцкае "Дынама" - з 2-га.

Жараб'ёўкі двух стартавых кваліфікацыйных раўндаў абодвух турніраў пройдуць 19 чэрвеня ў Ньёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі