Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2018, 09:11

Матчам Расія - Саудаўская Аравія ў Маскве адкрыецца 21-ы чэмпіянат свету па футболе

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матчам Расія - Саудаўская Аравія на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" сёння адкрыецца 21-ы чэмпіянат свету па футболе. Гульня пачнецца ў 18.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя аравійскіх футбалістаў, сапернікамі расіян у папярэдняй групе А будуць зборныя Егіпта (19 чэрвеня) і Уругвая (25 чэрвеня). Напярэдадні сусветнага першынства расійская каманда пад кіраўніцтвам Станісвала Чарчэсава не паказвала высакакласнай гульні, і таму гаспадарам ЧС-2018 будзе вельмі складана прабіцца ў плэй-оф.

Галоўнымі фаварытамі турніру спецыялісты лічаць зборныя Германіі, Бразіліі, Францыі, Аргенціны, Англіі, Партугаліі і Іспаніі. Аднак, як не раз бывала на топ-турнірах, можа "стрэліць" нехта з цёмных конікаў. Да такіх букмекеры адносяць, у прыватнасці, каманды Бельгіі, Егіпта, Уругвая, Польшчы і Харватыі. Зрэшты, гэта толькі прагнозы, а ўсё пакажа гульня каманд на футбольным полі.

Склады астатніх папярэдніх квартэтаў:

В - Партугалія, Іспанія, Іран, Марока.

С - Францыя, Данія, Перу, Аўстралія.

D - Аргенціна, Ісландыя, Харватыя, Нігерыя.

Е - Бразілія, Сербія, Швейцарыя, Коста-Рыка.

F - Германія, Мексіка, Швецыя, Рэспубліка Карэя.

G - Англія, Бельгія, Панама, Туніс.

Н - Польшча, Калумбія, Сенегал, Японія.

У 1/8 фіналу выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы. Матчы за выхад у чвэрцьфінал адбудуцца з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Сустрэчы 1/4 фіналу пройдуць 6 і 7 ліпеня, паўфіналы намечаны на 10 і 11 ліпеня, матч за бронзу пройдзе 14 ліпеня, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 15 ліпеня ў "Лужніках".

Акрамя Масквы, матчы сусветнага першынства пройдуць яшчэ ў 10 расійскіх гарадах: Санкт-Пецярбург, Казань, Сочы, Валгаград, Екацярынбург, Калінінград, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Самара, Саранск.

На чэмпіянаце свету-2014 у Бразіліі пераможцамі сталі футбалісты Германіі, якія перамаглі ў фінале Аргенціну - 1:0, бронзавыя медалі заваявалі футбалісты Нідэрландаў, якія разграмілі ў гульні за 3-е месца бразільцаў - 3:0.

Беларускія аматары футбола ўбачаць усе матчы ЧС-2018 у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 2" і "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі