Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2018, 10:36

Маскоўскі ЦСКА Віктара Ганчарэнкі прыме "Рэал" у другім туры футбольнай Лігі чэмпіёнаў

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем гарадоў Еўропы прымуць сёння матчы другога тура групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Маскве футбалісты ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі прымуць дзеючага пераможцу ЛЧ мадрыдскі "Рэал". У стартавым туры спаборніцтваў у групе G масквічы, уступаючы па ходзе гульні 0:2, згулялі ўнічыю з чэшскай "Вікторыяй" з Пльзеня - 2:2, а мадрыдскі гранд разграміў на сваім полі італьянскую "Рому" - 3:0. Сёння рымляне згуляюць у сябе дома з чэшскім чэмпіёнам.

Данецкі "Шахцёр", які выступае ў квартэце F, згуляе ў гасцях у французскага "Ліёна". У другім матчы гэтай групы нямецкі "Хофенхайм" прыме на сваёй арэне англійскі "Манчэстэр Сіці". У стартавы гульнявы дзень чэмпіёны Украіны ў Харкаве згулялі ўнічыю з "Хофенхаймам" - 2:2, а "Ліён" нечакана абыграў на выездзе чэмпіёнаў Англіі - 2:1.

Расклад сённяшніх паядынкаў у іншых групах:

Е - "Баварыя" (Мюнхен, Германія) - "Аякс" (Амстэрдам, Нідэрланды), АЕК (Афіны, Грэцыя) - "Бенфіка" (Лісабон, Партугалія).

Н - "Ювентус" (Турын, Італія) - "Янг Бойз" (Берн, Швейцарыя), "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія) - "Валенсія" (Іспанія).

У астатніх чатырох квартэтах сустрэчы 2-га тура адбудуцца 3 кастрычніка:

А - "Барусія" (Дортмунд, Германія) - "Манака", "Атлетыка" (Мадрыд, Іспанія) - "Бруге" (Бельгія).

В - "Тотэнхэм" (Лондан, Англія) - "Барселона" (Іспанія), ПСВ (Эйндхавен, Нідэрланды) - "Інтэр" (Мілан, Італія).

С - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) - "Црвена Зорка" (Бялград, Сербія), "Напалі" (Італія) - "Ліверпуль" (Англія).

D - "Лакаматыў" (Масква, Расія) - "Шальке" (Гельзенкірхен, Германія), "Порту" (Партугалія) - "Галатасарай" (Стамбул, Турцыя).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі