Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2018, 14:46

Маскоўскі ЦСКА перамог на выездзе "Ліён" і выйшаў у чвэрцьфінал Лігі Еўропы

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маскоўскі ЦСКА перамог на выездзе французскі "Ліён" з лікам 3:2 і выйшаў у чвэрцьфінал Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай гульні ў Маскве падапечныя беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі ўступілі 0:1, але ў гасцях армейцы намаганнямі Аляксандра Галавіна, Ахмеда Мусы і Понтуса Вернблума забілі тройчы. Дзякуючы большай колькасці мячоў на выездзе ЦСКА выйшаў у 1/4 фіналу.

Упэўнена справіўся з некалі грозным італьянскім "Міланам" лонданскі "Арсенал". Пасля перамогі ў Італіі 2:0 падапечныя Арсена Венгера дабіліся поспеху на дамашнім газоне. На гол гасцей у выкананні Хакана Чалханаглу на 35-й хвіліне лонданцы адказалі галявым дублем Дэні Уэлбека (39-я і 86-я хвіліны) і дакладным ударам Граніта Джакі (71-я).

Па выніках матчаў 1/8 фіналу ў наступны раўнд прайшлі іспанскі "Атлетыка", нямецкі "Лейпцыг", партугальскі "Спортынг", аўстрыйскі "Зальцбург", італьянскі "Лацыа", французскі "Марсэль" і англійскі "Арсенал".

Саперніка ЦСКА па чвэрцьфінале вызначыць жараб'ёўка, якая пройдзе 16 сакавіка ў швейцарскім Ньёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі