Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2017, 18:33

Мары Лаўканен з Фінляндыі перамагла ў спрынце на этапе Кубка свету ў Холменколене

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мары Лаўканен з Фінляндыі перамагла ў спрынце на этапе Кубка свету ў Холменколене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэзультат фінскай біятланісткі - 20 мін 33,5 сек (0+0). Сярэбраным прызёрам стала Жусцін Брэза з Францыі - +7,9 сек (0+0). Трэцяе месца заняла яе суайчынніца Анаіс Бескон - +23,1 сек (0+0).

Лепшай з беларусак стала Дар'я Домрачава, якая фінішавала 21-й - +1 мін 30,8 сек (2+1). Надзея Скардзіна размясцілася на 49-й пазіцыі падагульняючага пратакола - +2 мін 27,3 сек (0+2). Хрысціна Ільчанка заняла 51-е месца - +2 мін 28,7 сек (1+2). Дзінара Алімбекава стала 58-й - +2 мін 39,7 сек (1+0). Ірына Крыўко завяршыла гонку 69-й - +3 мін 06,2 сек (3+0).

Пераможца агульнага заліку жаночага Кубка свету ўжо вядомы. Першае месца заняла немка Лаўра Дальмаер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі