Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 ліпеня 2018, 12:27

Маладзёжная зборная Беларусі па валейболе (U-20) атрымала перамогу над Партугаліяй на ЧЕ

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжная зборная Беларусі па валейболе (U-20) атрымала перамогу над Партугаліяй з лікам 3:0 (25:19, 25:20, 25:20) на чэмпіянаце Еўропы ў Нідэрландах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч у групе I прайшоў пры поўнай перавазе каманды Алега Мікановіча. У параўнанні з першым турам, у якім беларусы ўступілі сапернікам з Фінляндыі (0:3), прыкметна лепш у атацы адыграў дыяганальны Уладзіслаў Чарныш. Ён вызначыўся ў матчы 19 ачкамі. Упэўнена дзейнічалі і прымаючыя нашай каманды, у той час як на падачы мяча вызначыўся цэнтральны блакіруючы Пётр Мінянкоў, які зарабіў пяць эйсаў.

Пасля двух тураў зборная Беларусі па валейболе займае пятае месца ў сваёй групе: 1. Германія - 5 ачкоў (2 матчы), 2. Чэхія - 4 (2), 3. Фінляндыя - 3 (2), 4. Нідэрланды - 3 (2), 5. Беларусь - 3 (2). 6. Партугалія - 0 (2).

У групе I беларускім валейбалістам давядзецца згуляць з Германіяй (16 ліпеня), Чэхіяй (18 ліпеня) і Нідэрландамі (19 ліпеня). Дзве лепшыя каманды выйдуць у паўфінал, дзе сустрэнуцца з дзвюма лепшымі зборнымі групы II, дзе выступаюць Расія, Польшча, Францыя, Турцыя, Італія і Бельгія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі