Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2017, 15:31

Максім Рыжанкоў перавыбраны старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Максім Рыжанкоў сёння на пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі перавыбраны старшынёй Беларускай федэрацыі баскетбола, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФБ.

Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна падтрымалі кандыдатуру цяперашняга старшыні федэрацыі. Максім Рыжанкоў у сваім выступленні адзначыў, што за апошнія два гады ўдалося наладзіць работу федэрацыі. "Баскетбалісты адчуваюць сябе ўпэўнена, усе нашы зборныя ў розных узроставых катэгорыях прынялі ўдзел у кваліфікацыі да чэмпіянатаў Еўропы і не прапусцілі ніводнага турніру з-за фінансавых праблем", - адзначыў ён.

Намеснікамі старшыні засталіся Андрэй Балабін, Пётр Дзяржынскі, Ягор Мешчаракоў і Уладзімір Рассека. На канферэнцыі таксама ўнесена прапанова ўвесці пасаду яшчэ аднаго намесніка, які каардынаваў бы арганізацыю і правядзенне беларускага чэмпіянату.

Максім Рыжанкоў на пасадзе старшыні федэрацыі баскетбола восенню 2014 года змяніў Віктара Камянкова. За гэты час у Мінску адбыўся чэмпіянат Еўропы 3x3, жаночая зборная Беларусі прабілася на Алімпійскія гульні і выступіць у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі