Поўная версія

Максім Мірны з-за ўрагану "Ірма" са спазненнем прыбудзе ў Швейцарыю на матч Кубка Дэвіса

Спорт 12.09.2017 | 16:11
Максім Мірны. Фота з архіва
Максім Мірны. Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Максім Мірны з-за ўрагану "Ірма" са спазненнем прыбудзе на выязны матч плэй-оф за выхад у Сусветную групу Кубка Дэвіса са Швейцарыяй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі тэніса.

Планавалася, што лідар зборнай зможа прыляцець з Фларыды, дзе жыве яго сям'я, 11 верасня. Аднак з-за ўрагану "Ірма" планы давялося змяніць. Мужчынская зборная Беларусі ўжо 10 верасня адправілася ў Біль, дзе праводзіць трэніроўкі. У выязным складзе замест траўміраваных Ягора Герасімава і Ільі Івашкі апынуліся Яраслаў Шыла і Дзмітрый Жырмонт. Андрэй Васілеўскі плануе выступіць у пары з Максімам Мірным. Таксама капітан каманды Уладзімір Валчкоў узяў на матч двух маладых ігракоў Аляксандра Згіроўскага і Аляксандра Лявоненку, якія з'яўляюцца запаснымі ў зборнай.

Права выступіць у матчы плэй-оф за выхад у Сусветную групу беларускія тэнісісты атрымалі пасля перамогі над аўстрыйцамі (3:1). Зборная Швейцарыі прайграла ў першым раўндзе Сусветнай групы ў гасцях камандзе ЗША з сухім лікам 0:5.

Пераможца матчу Швейцарыя - Беларусь, які пройдзе ў Білі з 15 па 17 верасня, у наступным сезоне згуляе ў Сусветнай групе, прайграўшы будзе выступаць у І групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

Апошні раз каманда Беларусі выступала ў Сусветнай групе 10 гадоў таму, яе вышэйшым дасягненнем з'яўляецца выхад у паўфінал у 2004 годзе.

Склады астатніх пар плэй-оф Сусветнай групы:

Канада - Індыя,

Венгрыя - Расія,

Калумбія - Харватыя,

Нідэрланды - Чэхія,

Японія - Бразілія,

Партугалія - Германія,

Казахстан - Аргенціна.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Марын Чыліч і Рафаэль Надаль. Фота з афіцыйнага сайта турніру Рафаэль Надаль зняўся з Australian Open з-за траўмы нагі
Учора 18:54
Лыжнік Сяргей Далідовіч у выдатнай форме і рыхтуецца да сваёй сёмай Алімпіяды - старшыня БФЛГ
Учора 17:13
Лідары расійскіх зборных Шыпулін і Усцюгаў адсутнічаюць у спісе запрошаных на АГ спартсменаў
Учора 14:57
Кайл Эдмунд. Фота з афіцыйнага сайта турніру Брытанец Кайл Эдмунд і бельгійка Эліз Мартэнс упершыню прабіліся ў паўфінал Australian Open
Учора 14:05
Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" 26 студзеня сустрэнецца з журналістамі ў прэс-цэнтры БЕЛТА
Учора 13:39
Беларусы ўступілі шведам, французы перамаглі сербаў на гандбольным чэмпіянаце Еўропы
Учора 12:16
Роджэр Федэрэр. Фота з афіцыйнага сайта турніру Швейцарац Роджэр Федэрэр выйшаў у чвэрцьфінал Australian Open, беларусы завяршылі турнір
22 студзеня, 15:02
Беларус Яўген Каралёк атрымаў перамогу ў скрэтчы на этапе КС па веласпорце на трэку ў Мінску
22 студзеня, 10:48
Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце на этапе КC у Антхольцы
22 студзеня, 09:00
Поўная версія