Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2018, 14:42

Максім Мірны выйшаў у паўфінал парнага разраду на турніры ў Оклендзе

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і аўстрыйскі тэнісіст Філіп Освальд выйшлі ў паўфінал парнага разраду на турніры ў новазеландскім Оклендзе (прызавы фонд - $501,3 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе спаборніцтваў Мірны і Освальд абыгралі брытанска-новазеландскі дуэт Дамінік Інглат / Маркус Даніэл - 6:3, 3:6, 10:8, а сёння павінны былі сустрэцца з аргенцінска-ўругвайскай парай Орасіа Себальяс / Пабла Куэвас, але сапернікі зняліся з турніру. Цяпер у матчы за выхад у фінал Максім Мірны і Філіп Освальд згуляюць з яшчэ адным інтэрнацыянальным тандэмам Майкл Вінус (Новая Зеландыя) / Равен Клаасен (ПАР).

На турніры серыі "Чэленджэр" у Канберы беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья прабіліся ў фінал, перамогшы аўстралійца Стывена дэ Ваарда і Бэна Маклахлана з Японіі - 6:4, 7:6 (7:5). У вырашальным матчы сапернікамі беларуска-чылійскай пары будуць Ёнатан Эрліх (Ізраіль) і Дзівіж Шаран (Індыя).

У аўстралійскім Хобарце беларуска Арына Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава прабіліся ў паўфінал парнага разраду, адолеўшы сёння румынска-ўкраінскі дуэт Ралука Алару / Вольга Саўчук - 6:1, 7:5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі