Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 верасня 2017, 16:17

Максім Мірны выйшаў у 1/4 фіналу парнага разраду на тэнісным турніры ў Кітаі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - $666 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў стартавым матчы беларуска-аўстрыйскі тандэм атрымаў перамогу над кітайскім дуэтам Маа Сінь Гон / Цзэ Чжан - 7:6 (7:5), 6:1. Яшчэ адзін беларус Андрэй Васілеўскі і чылійскі тэнісіст Ханс Падліпнік-Кастылья ў першым раўндзе згуляюць з іншай інтэрнацыянальнай парай - Марсэла Мела (Бразілія) / Аляксандр Звераў (Германія).

На жаночым турніры ва ўзбекскай сталіцы Ташкенце (прызавы фонд - $226 тыс.) беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (119-ы нумар сусветнага рэйтынгу) у паядынку 1/16 фіналу ўпэўнена перайграла расіянку Яўгенію Родзіну (84) - 6:2, 6:2. Саперніцай беларускі ў гульні за выхад у чвэрцьфінал будзе прадстаўніца Германіі Таццяна Марыя (53).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі