Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 чэрвеня 2018, 09:44

МАК прыпыніў фінансаванне Міжнароднага саюза біятланістаў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прыпыніў фінансаванне Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU). Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МАК, паведамляе БЕЛТА.

Выканкам МАК вырашыў прыпыніць прамыя выплаты IBU да выбараў новага прэзідэнта саюза. У Міжнародным алімпійскім камітэце лічаць, што такія меры неабходныя для забеспячэння стабільнага кіравання спартыўнай арганізацыяй.

МАК таксама запатрабаваў ад IBU прадаставіць шэраг справаздач і дакументаў, якія алімпійскі камітэт павінен будзе адобрыць для аднаўлення фінансавання. Гэта датычыцца змяненняў кодэкса этыкі саюза біятланістаў, перагляду складу камісіі па этыцы IBU і правядзення Інстытутам нацыянальных антыдопінгавых арганізацый аўдыту ў арганізацыі. Ад саюза біятланістаў патрабуюць уступлення ў Незалежную арганізацыю антыдопінгавага тэсціравання і прадастаўлення справаздачы аб мерах IBU, якія датычацца сістэмы кіравання данымі (LIMS) маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Выбары новага прэзідэнта Міжнароднага саюза біятланістаў пройдуць на кангрэсе арганізацыі ў Порэчы з 6 па 9 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі