Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2018, 13:05

Магілёўскі "Фортэ" адолеў "Вітэн" у гасцявым матчы 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магілёўскі "Фортэ" стаў адзіным клубам, які перамог у выязным матчы 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы аршанскага спарткомплексу "Алімпіец" магіляўчане адолелі ўладальніка Кубка Беларусі "Вітэн" у серыі пасляматчавых пенальці. У асноўны час матчу госці ўступалі - 0:2, 1:2, 2:3, але на апошняй мінуце другога тайма зраўнавалі рэзультат - 3:3. У авертайме забітых мячоў не было, а ў серыі пенальці ўдача была на баку "Фортэ" - 3:1.

У астатніх першых матчах чвэрцьфінальных серый перамагалі толькі гаспадары. Дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены "Сталіцы" ў палацы спорту "Уручча" перайгралі гомельскі "БЧ" з лікам 2:1. Гомельскі ВРЗ, які стаў пераможцам рэгулярнага першынства, упэўнена перамог на сваёй пляцоўцы мікашэвіцкі "Граніт" - 3:0. Упартым атрымаўся паядынак у Лідзе, дзе мясцовы "Лідсельмаш" прымаў мінскі "Дарожнік". Асноўны час гульні завяршыўся ўнічыю 3:3, а ў авертайме гаспадары тройчы паразілі вароты гасцей - 6:3. У гэтай сустрэчы галявы хет-трык у складзе пераможцаў аформіў Уладзімір Жыгалка, а яго аднаклубнік Арчыл Себісквірадзэ адзначыўся дублем.

Паядынкі ў адказ за выхад у паўфінал адбудуцца 7 мая, а калі ў нейкіх парах лік будзе роўным, то вырашальныя матчы серый да дзвюх перамог пройдуць 10 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі