Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 мая 2018, 18:56

Мадэль правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску павінна стаць узорнай - ЕАК

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэль правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Мінску павінна стаць узорнай, заявіў сёння галоўны эксперт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) па спорце Макіс Асімакопулас на семінары для беларускіх спартыўных функцыянераў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ад правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску ЕАК чакаюць выразнай мадэлі галоўнага кантынентальнага спаборніцтва, якая будзе гарантаваць устойлівасць і паспяховую будучыню Еўрагульняў, а таксама дасць магчымасць любой краіне прымаць у сябе такі форум, - падкрэсліў Макіс Асімакопулас. - Сёння вельмі важны дзень з пункту гледжання падрыхтоўкі да еўрапейскіх гульняў у Мінску. Спецыялісты, якія сабраліся на семінар у сценах НАК, - прафесіяналы, Гульні ж будуць праходзіць не ў галаўным офісе дырэкцыі, а на спартыўных аб'ектах, якія падрыхтаваны ўжо. Засталося наладзіць функцыянаванне сэрвісу. Галоўным выпрабаваннем на сёння застаецца пытанне інтэграцыі ўсіх задзейнічаных у падрыхтоўцы службаў. Гэта ключ да поспеху II Еўрапейскіх гульняў", - адзначыў эксперт ЕАК.

У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі менеджары фонду дырэкцыі правядуць прэзентацыі па розных напрамках, у кожным выступленні будзе расказана аб спартыўных аб'ектах і нацыянальных федэрацыях, віды спорту якіх будуць прадстаўлены на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску ў 2019 годзе.

На Еўрапейскія гульні ў сталіцу Беларусі плануецца прыбыццё каля 4 тыс. спартсменаў, 2 тыс. трэнераў і іншых прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з 50 еўрапейскіх НАКаў. Акрамя таго, у Беларусь прыедуць прыкладна 650 міжнародных і 410 нацыянальных спартыўных суддзяў, каля 1 тыс. замежных прадстаўнікоў СМІ, кіраўнікі еўрапейскіх спартыўных федэрацый і ведамстваў, прадстаўнікі штаб-кватэры ЕАК, кіраўнікі еўрапейскіх НАКаў, а таксама высокія службовыя асобы шэрага дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі