Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2018, 18:43

Лыжнік Сяргей Далідовіч прадаў на аўкцыёне алімпійскі тэлефон і аказаў дапамогу дзетдому

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч прадаў на аўкцыёне алімпійскі тэлефон, які ён атрымаў за ўдзел у зімовых Гульнях у Пхёнчхане, а таксама спартыўныя акуляры з Лілехамера і аказаў дапамогу Андрэеўскаму дзіцячаму дому пад Оршай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары праекта.

Рэчы знакамітага атлета былі выстаўлены на дабрачынны аўкцыён. Усе атрыманыя ў час таргоў сродкі (Br2 965), а таксама грошы, сабраныя пры дапамозе краўдфандынгу, якія засталіся пасля падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Пхёнчхане, спартсмен накіраваў у дзіцячы дом.

"Рады, што мае алімпійскія лоты зацікавілі беларусаў. Хачу сказаць дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у акцыі. Асобна хачу падзякаваць пераможцам аўкцыёну за тое, што дапамаглі зрабіць маленькую добрую справу", - адзначыў Сяргей Далідовіч.

Намеснік дырэктара Андрэеўскага дзіцячага дома Вольга Барысенка падзякавала атлету і падкрэсліла, што сродкі пойдуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, замену сантэхнікі, рамонт памяшканняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі