Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2017, 17:14

Лыжнік Сяргей Далідовіч можа атрымаць бронзавую ўзнагароду Алімпіяды ў Сочы

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч можа атрымаць бронзавую ўзнагароду XXII зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 год ў Сочы. Такое развіццё падзей стала магчымым пасля рашэння Дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне камісіі МАК адбылося сёння. Рэзультаты расійскіх лыжнікаў Аляксея Петухова, Максіма Вылягжаніна, Яўгеніі Шапавалавай і Юліі Івановай, паказаныя на Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы, ануляваны. Спартсмены таксама дыскваліфікаваны і не змогуць прыняць удзел у XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

Расійскі лыжнік Максім Вылягжанін пазбаўлены сярэбранага медаля зімовых Гульняў на дыстанцыі 50 км з масавым стартам. Раней залатога медаля ў гэтай жа дысцыпліне быў пазбаўлены Аляксандр Лягкоў. Такім чынам, будзе перагледжаны склад прызёраў на дыстанцыі 50 км з масавым стартам. Пасля дыскваліфікацыі двух расіян чэмпіёнам можа быць аб'яўлены яшчэ адзін прадстаўнік гэтай краіны Ілья Чарнавусаў. Серабро можа дастацца нарвежцу Марціну Ёнсруду Сундбю, а бронзавы медаль - беларусу Сяргею Далідовічу, які ў падагульняючым пратаколе ў лютым 2014 года заняў пятае месца.

На гэты час беларускі лыжнік разам з нацыянальнай камандай праходзіць падрыхтоўку да сезона ў Фінляндыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі