Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2018, 09:14

"Луч" адолеў "Гомель" у матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты сталічнага "Луча" выйгралі ў "Гомеля" 1:0 у апошнім матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўчарашнім дамашнім паядынку перамогу мінчанам прынёс ганскі абаронца гамяльчан Гідэон Баа, які адправіў мяч у свае вароты. Гэта чацвёртае запар паражэнне "Гомеля".

Вынікі астатніх сустрэч тура: БАТЭ - "Гарадзея" - 3:2, "Шахцёр" (Салігорск) - "Нёман" (Гродна) - 1:0, "Віцебск" - "Днепр" (Магілёў) - 3:0, "Мінск" - "Дынама" (Мінск) - 3:3, "Слуцк" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 0:3, "Смалявічы" - "Іслач" (Мінскі раён) - 0:1, "Дынама" (Брэст) - "Тарпеда" (Мінск) - 2:0.

Турнірнае становішча:

1. БАТЭ - 60 ачкоў (24 матчы),

2. "Шахцёр" - 51, (24),

3. "Віцебск" - 50 (24),

4. "Дынама" (Мінск) - 49 (24),

5. "Дынама" (Брэст) - 44 (24),

6. "Тарпеда-БелАЗ" - 43 (24),

7. "Нёман" - 38 (25),

8. "Слуцк" - 36 (25),

9. "Іслач" - 27 (25),

10. "Гомель" - 26 (25),

11. "Мінск" - 24 (25),

12. "Гарадзея" - 22 (25),

13. "Смалявічы" - 21 (25),

14. "Луч" - 20 (25),

15. "Тарпеда" - 18 (25),

16. "Днепр" - 13 (25).

Матчы 26-га тура адбудуцца 26-28 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі