Поўная версія

Ліцэнзіі на ўдзел у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе атрымалі 12 клубаў

Спорт 12.03.2018 | 18:28

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліцэнзіі на ўдзел у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе атрымалі 12 клубаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.

Сёння ў Доме футбола адбылося пасяджэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні, на якім былі разгледжаны заяўкі каманд на ліцэнзіі ўдзелу ў мацнейшым дывізіёне сезона 2018 года. Камітэт прыняў рашэнне аб выдачы дазволаў наступным футбольным клубам: БАТЭ (Барысаў), "Віцебск", "Гомель", "Дынама-Брэст", "Дынама-Мінск", "Іслач" (Мінскі раён), "Прамень" (Мінск), "Мінск", "Нёман" (Гродна), "Смалявічы", "Тарпеда-Мінск", "Шахцёр" (Салігорск).

Разгляд заявак магілёўскага "Дняпра", "Гарадзеі", "Слуцка" і "Тарпеда-БелАЗ" перанесены на 14 сакавіка ў сувязі з правядзеннем у перыяд з 12 па 14 сакавіка 2018 года атэстацыі трэнераў гэтых футбольных клубаў для прадаўжэння тэрміну дзеяння трэнерскіх ліцэнзій УЕФА.

Як адзначылі ў Беларускай федэрацыі футбола, аб клубе "Крумкачы" будзе зроблена асобная афіцыйная заява.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія