Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 студзеня 2019, 09:00

Лепшыя лёгкаатлеты 2018 года вызначаны ў Мінску

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі падвяла вынікі 2018 года і ўзнагародзіла лепшых спартсменаў спецыяльнай прэміяй "Атлетыка". Яе ўручэнне адбылося 8 студзеня ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшымі лёгкаатлетамі мінулага года прызнаны Вольга Мазуронак (марафон) і Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню). Вольга Мазуронак адзначыла, што прыемна, калі заслугі спартсменаў прызнаюцца і цэняцца.

Упершыню быў уручаны ганаровы знак БФЛА "За заслугі" алімпійскім чэмпіёнкам Таццяне Лядоўскай і Эліне Зверавай.

Узнагароды атрымалі таксама лепшыя атлеты і трэнеры ў намінацыях "Юнакі", "Юніёры" і "Моладзь", вызначаны лепшыя суддзі сезона. Па выніках спецыяльнага галасавання выбраны лепшыя лёгкаатлетычныя фота 2018 года.

Лепшай камандай названа жаночая марафонская зборная на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне.

Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля і прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (ЕАА) Свен Арнэ Хансэн'

Бар'ерыстка Эльвіра Герман'

Лепшы трэнер ва ўзроставай катэгорыі "Юнакі" Ігар Варанцоў'

Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі ўручае ганаровы знак БФЛА "За заслугі" алімпійскай чэмпіёнцы Таццяне Лядоўскай'

Лепшая лёгкаатлетка ў катэгорыі "Жанчыны" па выніках 2018 года Вольга Мазуронак'

"Гэты сезон выдаўся самым рэзультатыўным для беларускай лёгкай атлетыкі. Важна, што спартсмены паверылі ў сябе. Канкурэнцыя расце, але нашы спартсмены прадаўжаюць заваёўваць медалі. Гэта цырымонія ўзнагароджання - прызнанне заслуг атлетаў. Такія мерапрыемствы патрэбны і важны", - сказаў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.

Цырымонія ўручэння прэмій "Атлетыка" праводзілася пяты раз.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі