Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 сакавіка 2017, 16:40

Лельчыцкі "Альянс" перамог у "Залатой шайбе" ў старэйшай узроставай групе дывізіёна Б

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лельчыцкі "Альянс" перамог у рэспубліканскіх спаборніцтвах "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе дывізіёна Б, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.

Матчы вырашальнай стадыі прайшлі ў Лядовым палацы ў Пружанах. У фінальнай гульні юныя хакеісты з Гомельскай вобласці, уступаючы па ходзе сустрэчы камандзе "Кадзіна" з Магілёўскага раёна, змаглі зраўнаваць лік - 3:3, а ў серыі пасляматчавых булітаў закінулі вырашальную шайбу.

Дзятлаўскае "Юнацтва" з Гродзенскай вобласці ў авертайме абыграла "Унікума" з Барысаўскага раёна (4:3) і стала бронзавым прызёрам. Лепшымі ігракамі турніру прызнаны: варатар - Ягор Чэрнік ("Зорная", Пружанскі раён), абаронца - Аляксандр Шышня ("Юнацтва"), нападаючы - Мікіта Хаданёнак ("Кадзіна"), лепшы бамбардзір - Сяргей Казачэнка ("Альянс").

Сімвалічная пяцёрка турніру: Дзяніс Кашко ("Юнацтва"), Данат Бяркоўскі ("Унікум"), Валерый Касінскі ("Альянс"), Вадзім Быстроў ("Кадзіна"), Уладзіслаў Прасвяшчэннікаў (Гарадок, Віцебская вобласць).

Як паведамлялася, раней перамогу ў дывізіёне Б у малодшай узроставай групе атрымалі "Арляняты" з аграгарадка Орля Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

У "Залатой шайбе" ў дывізіёне Б удзельнічаюць каманды раёнаў і гарадоў, дзе няма крытых каткоў са штучным лёдам. Такі варыянт дазваляе павысіць узровень саперніцтва паміж камандамі і ў той жа час дае магчымасць камандам з глыбінкі таксама пазмагацца за ганаровы трафей.

Рэспубліканскія спаборніцтвы "Залатая шайба" былі адроджаны дзякуючы ініцыятыве кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. З 1997 года турнір праводзіцца на прызы Прэзідэнта Беларусі.

Арганізатарамі спаборніцтваў "Залатая шайба" з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, БРСМ, Федэрацыя хакея Беларусі, дзіцяча-юнацкі клуб па хакеі "Залатая шайба".-0-

Фота Кацярыны Гараевай.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі