Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2019, 20:59

Лёгкаатлеты Францыі, Германіі і Украіны выйшлі ў фінал каманднага турніру на II Еўрапейскіх гульнях

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лёгкаатлеты Францыі, Германіі і Украіны выйшлі ў фінал каманднага турніру па лёгкай атлетыцы на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках першага паўфіналу, які завяршыўся на стадыёне "Дынама", у эстафеце праследавання перамаглі ўкраінцы, другія - французы, замкнулі тройку лепшых атлеты Германіі.

Фармат турніру прадугледжвае выступленне ў васьмі відах, па выніках кожнага налічваюцца ачкі, а ў дзявятым, эстафеце праследавання, каманды стартуюць у залежнасці ад адставання ў агульным заліку.

У другім паўфінале каманднага турніру на стадыёне "Дынама" чакаецца сёння не менш гарачая барацьба. За выхад у фінал паспаборнічаюць лёгкаатлеты Беларусі, Расіі, Чэхіі, Італіі, Іспаніі і Венгрыі.

Медалі ў камандным турніры па лёгкай атлетыцы будуць разыграны 28 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі