Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2019, 10:20

Карпенка: ад правядзення II Еўрапейскіх гульняў студэнты выйгралі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія студэнты выйгралі ад правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала СТБ выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.

"Ад II Еўрапейскіх гульняў студэнты выйгралі. Шмат у чым. Таму што, па-першае, у Студэнцкай вёсцы з'явіліся два новыя інтэрнаты. Ні многа ні мала - на 2,8 тыс. месцаў. Адзін інтэрнат на 1 тыс. пабудаваны на сродкі тэхнічнай дапамогі Кітая. На 1,8 тыс. - апошні інтэрнат з комплексу Студэнцкай вёскі, а гэта, двух- і аднапакаёвыя кватэры з кухнямі, санвузламі. Але самае галоўнае, што ў гэтым інтэрнаце размясціўся філіял студэнцкай 33-й паліклінікі. Цяпер ён працуе для патрэб II Еўрапейскіх гульняў, а пасля праведзеных мерапрыемстваў будзе абслугоўваць амаль 15 тыс. студэнтаў, уключаючы іншаземцаў, якія навучаюцца ў Мінску", - сказаў Ігар Карпенка.

Адрамантаваны лёгкаатлетычны стадыён, з'явіўся спецыяльны манеж з трэнажорамі. А памяшканне пад харчаванне для тых, хто пражывае ў Вёсцы, у студзені 2020 года павінна ператварыцца ў яшчэ адзін спартыўны аб'ект.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што да II Еўрапейскіх гульняў адрамантавалі шэраг іншых інтэрнатаў - тыя, дзе пражываюць некаторыя валанцёры, тэхнічны персанал. Праводзілася даволі маштабная работа. "Трэба сказаць, што Вёска вельмі змянілася. Яна выглядае топавым месцам. Я сказаў бы, што Студэнцкая вёска - гонар і сістэмы адукацыі, і краіны", - дадаў кіраўнік ведамства.

Міністр узначальвае падкамітэт па пытаннях арганізацыі работы валанцёраў. "Гэта не выпадкова. У сістэме адукацыі вельмі развіты валанцёрскі рух - налічваецца амаль 60 тыс. чалавек. Гэта маладыя людзі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах - не толькі ў спартыўных, культурных, творчых. Яны, напрыклад, наведваюць дзяцей у бальніцах, дамах-інтэрнатах", - расказаў Ігар Карпенка.

Валанцёрская праграма II Еўрапейскіх гульняў адкрылася 15 верасня 2017 года і была афіцыйна закрыта 1 красавіка 2019 года. За ўвесь гэты час прэтэндэнтамі са 106 краін свету было пададзена больш за 24 тыс. заявак. Усяго ў II Еўрапейскіх гульнях прымаюць удзел каля 8,7 тыс. валанцёраў, яны задзейнічаны ў 34 функцыянальных напрамках на спартыўных і неспартыўных аб'ектах, фан-зонах. Як паведаміў Ігар Карпенка, на гульнях працуюць амаль 300 валанцёраў з-за мяжы.

II Еўрапейскія гульні праходзяць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У іх удзельнічаюць больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін. Спаборніцтвы прымаюць 12 спартыўных аб'ектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі