Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2018, 10:14

Капітан ХК "Дынама-Мінск" Уладзімір Дзянісаў выведзены са спіса траўміраваных

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Капітан хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзімір Дзянісаў выведзены са спіса траўміраваных. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце КХЛ, паведамляе БЕЛТА.

Абаронца атрымаў траўму 20 студзеня ў матчы на адкрытым паветры ў рыжскім "Дынама". Праз некалькі дзён пасля дасканалага абследавання, ён быў адпраўлены ў лазарэт каманды. Для аднаго з вядучых ігракоў "зуброў" гэта не першая траўма ў сезоне, у верасні 2017-га ён быў вымушаны прапусціць дастаткова шмат часу з-за праблем са здароўем.

Мінскае "Дынама" пасля невялікага перапынку пачне трэніроўкі з 8 лютага. У паўзе чэмпіянату КХЛ, звязанай з Алімпійскамі гульнямі, падапечныя Гордзі Дуаера пакуль не плануюць таварыскіх матчаў.

Дынамаўцы не змаглі прабіцца ў плэй-оф дзясятага сезона КХЛ, а ў рэгулярным чэмпіянаце ім засталося правесці дзве гульні: 27 лютага дома з рыжскім "Дынама" і 1 сакавіка на выездзе з браціслаўскім "Слованам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі