Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2018, 18:51

Канькабежка Ірэн Вюст з Нідэрландаў стала алімпійскай чэмпіёнкай на дыстанцыі 1500 м

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы камплект узнагарод разыграны на алімпійскіх спаборніцтвах па канькабежным спорце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнскі тытул заваявала праслаўленая галандская спартсменка Ірэн Вюст, якая паказала час 1 мін 54,35 сек. Гэта пяты ў кар'еры залаты медаль Ірэн Вюст на Алімпійскіх гульнях. Серабро ў японскай спартсменкі Міхі Такагі (1 мін 54,55 сек), а ўладальніцай бронзы стала яшчэ адна прадстаўніца Нідэрландаў Марыт Ленстра (1 мін 55,26 сек).

Беларуска Марына Зуева, якая выступала на гэтай дыстанцыі, была дыскваліфікавана за парушэнне правіл у сваім забегу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі