Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2018, 11:15

Камісія МАК заявіла аб новых расійскіх спартсменах, звязаных з допінгам

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) пад кіраўніцтвам Валеры Фурнейрон выявіла новых расійскіх спартсменаў, звязаных з допінгам, чые імёны раней не называліся ў дакладах. Аб гэтым Фурнейрон заявіла на 132-й сесіі МАК, паведамляе ТАСС.

"Мы выключылі (з заяўкі на АГ-2018) 50 трэнераў і 10 членаў медыцынскага штаба расійскай дэлегацыі. Мы таксама знайшлі некалькі новых атлетаў, звязаных з допінгам, чые імёны раней не называліся ў дакладах", - сказала Валеры Фурнейрон.

Камісія МАК 5 лютага адмовіла 15 расіянам (13 спартсменам і двум трэнерам), апраўданым Спартыўным арбітражным судом (CAS), у запрашэнні для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Рашэнне было прынята аднагалосна пасля падрабязнага аналізу заявак, якія разглядаліся на ананімнай аснове.

Камісія МАК пад кіраўніцтвам Валеры Фурнейрон прыйшла да высновы, што "рашэнне CAS не зняло падазрэнняў у допінгу, не прадаставіўшы камісіі дастатковую ўпэўненасць у тым, што даныя 13 спартсменаў могуць лічыцца чыстымі", з-за чаго заяўкі на запрашэнне апраўданых расіян не былі задаволены. Да таго ж CAS пакуль што не абнародаваў матывіровачную частку свайго рашэння.

Таксама паведамляецца, што 32 расійскія спартсмены падалі апеляцыі ў Федэральны суд Швейцарыі і Спартыўны арбітражны суд (CAS) наконт нядопуску на Алімпійскія гульні 2018 года ў Пхёнчхане. "Сёння раніцай 32 расійскія спартсмены падалі апеляцыі ў Федэральны суд Швейцарыі і зноў у CAS. Гэтыя апеляцыі пададзены на рашэнні камісій МАК", - сказаў кіраўнік CAS Джон Коўтс. Ён не стаў удакладняць імёны спартсменаў, якія падалі іскі. Джон Коўтс таксама адзначыў, што апеляцыі будуць разгледжаны ў Пхёнчхане спецыяльнай выязной панэллю CAS.

Усяго на Гульнях выступяць 168 расійскіх спартсменаў, хоць першапачаткова Алімпійскі камітэт Расіі падаваў у МАК заяўку з 500 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі