Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2018, 18:31

Каманды з 13 краін паспаборнічаюць за перамогу ў шасэйнай велагонцы ў Мінску 18-19 жніўня

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце на шашы Europe Tour UCI "Кубак Мінска" і "Гран-пры Мінска" 18-19 жніўня збяруць у беларускай сталіцы 23 каманды з 13 краін, паведаміў сёння журналістам дырэктар веласіпеднага клуба "Мінск" Аляксей Іваноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За званне пераможцаў будуць спаборнічаць больш за 160 гоншчыкаў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі, Украіны, Польшчы і іншых. Стартавай і фінішнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk. Спартсменам 18 жніўня трэба будзе пераадолець пяць кругоў вакол Заслаўскага вадасховішча, 19 жніўня - 10 кругоў па цэнтральнай частцы праспекта Пераможцаў.

"Будзе цікавая гонка. Прадстаўлены моцныя каманды, у тым ліку ўпершыню польская. Таксама падрыхтавалі цікавую забаўляльную і канцэртную праграму для гледачоў, адбудуцца велазаезды ветэранаў і конкурс "ВелаМіс-2018". На сцэне выступяць Аляксандр Саладуха, Руслан Аляхно і іншыя выканаўцы", - расказаў Аляксей Іваноў.

Паводле яго слоў, цяперашняя гонка важна з пункту гледжання падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў. "Кубак Мінска" і "Гран-пры Мінска" з'яўляюцца этапам спаборніцтваў Europe Tour UCI, унесены ў каляндар Міжнароднага саюза веласіпедыстаў. Каманды атрымаюць рэйтынгавыя ачкі, якія ўплываюць на далейшы ўдзел у галоўным шасэйным старце - чэмпіянаце свету.

Арганізатарам спаборніцтваў выступае веласіпедны клуб "Мінск" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту, Нацыянальнага алімпійскага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі