Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 студзеня 2018, 13:39

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" 26 студзеня сустрэнецца з журналістамі ў прэс-цэнтры БЕЛТА

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя з кіраўніком і пілотамі экіпажаў беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" па выніках выступлення ў ралі-рэйдзе "Дакар" пройдзе ў прэс-цэнтры БЕЛТА 26 студзеня ў 10.00.

У Паўднёвай Амерыцы гэтымі днямі завяршыўся адзін з самых прэстыжных ралі-рэйдаў у аўтамабільным спорце - "Дакар". Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" дабілася лепшага рэзультату за ўвесь час удзелу ў гонцы: пілот Сяргей Вязовіч заняў другое месца ў агульным заліку, апярэдзіўшы многіх знакамітых канкурэнтаў. Як удалося беларусам дабіцца такога значнага поспеху? Якія новаўвядзенні дапамаглі палепшыць рэзультат? Якую карысць прыносіць удзел у такой прэстыжнай аўтагонцы беларускаму прамысловаму гіганту? Аб гэтым лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч, а таксама пілоты Аляксандр Васілеўскі і Аляксей Вішнеўскі раскажуць на сустрэчы з журналістамі.

Мінскі аўтазавод ўдзельнічае ў марафоне "Дакар" з 2012 года. У 2018-м ралі-рэйд праходзіў па тэрыторыі трох краін - Перу, Балівіі і Аргенціны. Працягласць маршруту толькі скорасных участкаў склала больш за 3,5 тыс. км. У класе грузавікоў асноўнымі канкурэнтамі беларускіх МАЗаў выступалі КаМАЗ, Iveco, MAN, Renault і Tatra.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (029) 645-43-38, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі