Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2019, 19:17

Каманда лучніц заваявала для Беларусі другое золата Сусветных ваенных гульняў у Кітаі

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі перамагла ў камандным турніры па класічным луку на Сусветных ваенных гульнях у Кітаі. Гэта другі залаты медаль беларускіх спартсменаў на спаборніцтвах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным матчы за золата Карына Дзёмінская, Карына Казлоўская і Аляксандра Куратнік выйгралі ў саперніц з Расіі - 6:2. Трэцяе месца занялі спартсменкі КНДР, якія перамаглі ў матчы за бронзу ўкраінак - 5:3.

На VII Сусветных ваенных гульнях у Кітаі, якія праходзяць з 18 па 27 кастрычніка, спаборнічаюць больш як 9,3 тыс. спартсменаў-ваеннаслужачых са 109 краін у 27 відах спорту. У склад зборнай Беларусі ўвайшлі 97 спартсменаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі