Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 снежня 2018, 17:14

Каманда "Грыфоны" з перамогі над "Алімпіяй" стартавала ў "Залатой шайбе"

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда "Грыфоны" Цэнтральнага раёна Мінска з перамогі (лік - 7:1) над "Алімпіяй" (Першамайскі раён сталіцы) стартавала ў гарадскіх спаборніцтвах па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы матч турніру адбыўся на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны". Хакеісты "Грыфонаў" даказалі, што з'яўляюцца адной з вядучых дзіцячых каманд.

Перад стартавым укідваннем адбылася цырымонія адкрыцця гарадскіх спаборніцтваў "Залатой шайбы". Дзевяць каманд Мінска вызначаць пераможцу і прызёраў турніру 11 снежня. Фіналісты атрымаюць права згуляць у вырашальнай стадыі рэспубліканскага турніру "Залатая шайба", які пройдзе адначасова з Калядным міжнародным турнірам аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

Гарадскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" праводзяцца ўжо 21-ы раз з мэтай паляпшэння фізкультурна-спартыўнай работы, умацавання здароўя і ўключэння моладзі ў заняткі фізкультурай і спортам, папулярызацыі хакея. Арганізатарамі выступаюць упраўленне спорту і турызму, камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскі гарадскі камітэт ГА "БРСМ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі